Ваенныя маракі ў запасе і ў адстаўцы, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, адзначылі Дзень ВМФ

  26.07.2026

Штогод у апошнюю нядзелю ліпеня тысячы жыхароў нашай краіны адзначаюць прафесійнае свята ваенных маракоў — Дзень Ваенна-Марскога Флоту.

26 ліпеня ў сталіцы каля абеліска «Мінск — горад-герой» сабраліся тыя, хто служыў у Ваенна-Марскім Флоце, члены іх сем’яў.

Роўна ў 10.00 прагучаў бой карабельнай рынды. Пад музычнае суправаджэнне ваеннага аркестра вайсковай часці 2007 ветэраны ўсклалі кветкі да падножжа абеліска.

Урачысты мітынг пачаўся з выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Удзельнікаў свята павіншаваў старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз вайсковых маракоў» капітан 2 рангу Валерый Халадзілін, часова выконваючы абавязкі кіраўніка прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіл Быстроў, намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы ДПК РБ палкоўнік Дзмітрый Квяткоўскі.

Пасля хвіліны маўчання па загінулых у баях і паходах, памерлых ваенных мараках адбылося ўзнагароджанне ветэранаў ВМФ за актыўную грамадскую і ваенна-патрыятычную працу.

Сваё майстэрства і страявую вывучку прадэманстравалі вайскоўцы роты ганаровай варты вайсковай часці 2007.

 

https://zviazda.by/media/foto/-vaennyya-maraki-zapase-i-adsta-tsy-yakiya-prazhyvayuts-u-respublitsy-belarus-adznachyli-dzen-vmf/